Дзень чацвёрты - гульні, забавы і гурт "Open"

На двары стаяла добрае сонечнае надвор'е! Усюды відаць былі дзіцячыя ўсмешкі і радасць! :) Пачаўся чацвёрты дзень "канікулаў з Богам" з традыцыйнай супольнай малітвы.

Тэмай для сённяшняй размовы стаў эпізод з жыцця святой Тэрэзы з Авіля. Разважалі на тэму: "Сужэнства ці манаскае жыццё?"
Пасля сур'ёзных разваг і думак старэйшыя дзеці пайшлі "адпачываць", гуляючы ў валейбол, футбол, бадмінтон ці яшчэ якія спартыўныя гульні, а малодшыя – засталіся ў сваёй роднай і такой любімай пясочніцы. :) Сёння таксама прайшоў другі дзень конкурсу "Голас канікулаў з Богам 2015". На сцэне выступалі ўдзельнікі з 5-7 класаў!


А вось прыемным сюрпрызам на канец дня стаў выступ моладзевай хрысціянскай групы “Open” з Гродна, якая заспявала  для нас вядомыя і ўсімі любімыя песні пра Пана Бога!  Гэта стала добрым і нечаканым завяршэннем дня! :) Яшчэ толькі малітва на развітанне і салодкія пачастункі! :) :) :) 

Цікава, а што чакае нас заўтра? ;) 
Янак

Фотаздымкі тут: