Дзень шосты - фінал "Голас Канікулаў з Богам"

Вось і прыйшла пара развітвацца ... Наступіла субота - шосты дзень "Канікулаў з Богам" і апошні дзень нашага цудоўнага "лагера". У нас быў усяго тыдзень, але які!!! Столькі эмоцыяў, уражанняў, знаёмстваў, сюрпрызаў, усмешак  і дабрыні!!! Гэты тыдзень не будзе забыты, ён абавязкова пакіне след у сэрцы кожнага! 
 
А вось як прайшла наша субота:

На пачатку ўсе сабраліся на супольную малітву. Праз прагляд сцэнкі даведаліся яшчэ трошкі пра жыццё святой Тэрэзы і паразважалі над тым, што ўбачылі. Прайшоў сёння і фінал конкурсу "Голас канікулаў з Богам 2015". Гэта было вельмі  хвалюючае, інтрыгуючае і моцнае саперніцтва талентаў нашых удзельнікаў! У кожнай катэгорыі быў выяўлены пераможца. Сённяшні дзень быў таксама  прысвечаны нашым любімым запальным танцам! Каб ужо кожны мог натанцавацца ўдосталь :)

На заканчэнне дня чакала нас яшчэ супольная шчырая малітва і вядома ж салодкія падаруначкі! :) :) :)


А што нас чакае заўтра? Напэўна такі ж добры настрой, добрае надвор'е і афіцыйнае закрыццё "КАНІКУЛАЎ  З БОГАМ  2015", якое адбудзецца на святой нядзельнай Імшы для дзяцей на 11.30


Да сустрэчы ў наступным годзе! ;) 
Янак

Фотаздымкі тут: