Дзень пяты - шмат шмат радасці

Пятніца, можа, і не была настолькі  насычанай падзеямі, але таксама прынесла ўсім шмат радасных эмоцый! :) Як вы ўжо здагадаліся, пачаўся сённяшні дзень з супольнай малітвы, паказу яшчэ аднаго эпізоду з жыцця святой Тэрэзы і размовы на тэму "Навяртанне".

Сёння прайшоў трэці  дзень конкурсу "Голас канікул з Богам 2015".  Адбор удзельнікаў ужо завяршыўся, цяпер  чакаем фіналу!! Спявалі для нас ўдзельнікі 8-11 класаў і выхавацелі! :) У праграме таксама былі гульні ў групах і запальныя танцы! :) Завяршыўся сённяшні дзень супольнай малітвай і салодкімі пачастункамі! :)
 
Цікава, а што чакае нас заўтра? ;)
Янак

Фотаздымкі: (частка I)

Фотаздымкі: (частка II)