Дзень трэці - скакалкі, мячы, скачкі - дзень спорту

Сёння ў нашым "лагеры" ніхто не сядзеў на месцы! Усе, пачынаючы ад самых маленькіх і заканчваючы выхавацелямі, скакалі, бегалі, спаборнічалі! Кожны хацеў перамагчы і атрымаць смачны прыз! :)
Але давайце ўсё па парадку. :)

Трэці дзень “Канікулаў з Богам”  пачаўся з супольнай малітвы ўсіх удзельнікаў і выхавальнікаў!  Пасля малітвы час быў прысвечаны нядоўгай размове з дзецьмі і моладдзю. І ў рамах гэтай размовы быў прадстаўлены эпізод з жыцця святой Тэрэзы, у якім гаварылася  пра перашкоды на шляху да святасці. 
Серада, трэці дзень нашага "лагера", - гэта дзень спорту! У кожнай групе прайшлі спаборніцтвы. Хлопчыкі паказалі сябе ў розных спартыўных гульнях і конкурсах, а пазней прыйшла чарга дзяўчынак паказаць свае таленты! Сёння прайшоў першы дзень конкурсу "Голас канікулаў з Богам 2015".  Усё вельмі сур'ёзна: строгае журы, высокія патрабаванні і фінал наперадзе! Сёння сваім спевам нас парадавалі ўдзельнікі 1-4 класаў! :)
На заканчэнне дня тыя, у каго засталіся сілы, яшчэ патанцавалі, а затым усе разам памаліліся і падзякавалі Богу за такі цудоўны дзень! :)

Цікава, а што чакае нас заўтра? ;) 
Янак

Фотаздымкі тут: