Дзень другі - добрае надвор'е, батуты і поп-корн

Па ўсім горадзе сёння раздаваліся гучныя і радасныя крыкі дзяцей, а "лагер" стаяў, у прамым сэнсе слова, на вушах! Гэта другі дзень "канікулаў з Богам" прынёс з сабой прыемныя сюрпрызы, якім заўсёды будзе рады і дарослы, і дзіця.

Другі дзень пачаўся з сустрэчы з Марыяй, якую падрыхтавалі нашыя таленавітыя выхавацелі, паказаўшы цікавую сцэнку. Але гэта больш павучальная і выхаваўчая частка сённяшняга дня, а вось далей пачалася сапраўдная весялосць! Да нас прыехалі батуты і папкорн!! Так што кожны мог ўдосталь павесяліцца, а потым і смачна падсілкавацца! Альбо ж наадварот! :)

У сённяшнім дні не знайшлося месца ні суму, ні гультайству! Можна з упэўненасцю сказаць, што ўсё запланаванае на аўторак атрымалася! :)

Цікава, а што чакае нас заўтра? ;) 
Янак

Фотаздымкі тут: