Дзень першы - пазнаёмімся?

Як хутка ляціць час! Мінуў ужо цэлы год! І вось мы зноў сустрэлiся на доўгачаканых "Канікулах з Богам", якія традыцыйне распачаліся нядзельнай святой Імшой. У гэтым годзе на працягу сямі дзён дзеткі і моладзь будуць даведвацца аб жыцці святой Тэрэзы Авільскай, бо менавіта ёй прысвечаны "Канікулы з Богам 2015” у Шчучыне.

А цяпер пра панядзелак, першы дзень:

Пачалося ўсё са знаёмства са святой Тэрэзай з Авілю. Моладзь разыграла эпізод з жыцця Святой, каб кожны мог пазнаёміцца і даведацца, кім была i чым жыла Святая Тэрэза. А далей знаёмства працягнуліся ўжо ў групах: удзельнікі знаёміліся паміж сабой і са сваімі выхавацелямі.
На працягу ўсяго дня на вуліцы панавала сонечнае надвор'е, а ў сэрцах удзельнікаў - сонечны настрой, які яшчэ больш разгуляўся пасля вясёлых танцаў, супольнай малітвы і добрага падарунку на заканчэнне дня.  :):):)
Можа, сёння і не ўдалося ажыццявіць ўсяго задуманага, але ж гэта толькі першы дзень! Вочы арганізатараў і выхавальнікаў гараць жаданнем і азартам, бо кожны хоча, каб гэты тыдзень прынёс неймаверна шмат радасных і шчаслівых эмоцый! :):):)
Цікава, а што чакае нас заўтра? ;)
Янак