Дзень шосты - фінал "Голас Канікулаў з Богам"

Вось і прыйшла пара развітвацца ... Наступіла субота - шосты дзень "Канікулаў з Богам" і апошні дзень нашага цудоўнага "лагера". У нас быў усяго тыдзень, але які!!! Столькі эмоцыяў, уражанняў, знаёмстваў, сюрпрызаў, усмешак  і дабрыні!!! Гэты тыдзень не будзе забыты, ён абавязкова пакіне след у сэрцы кожнага! 
 
А вось як прайшла наша субота:

Дзень пяты - шмат шмат радасці

Пятніца, можа, і не была настолькі  насычанай падзеямі, але таксама прынесла ўсім шмат радасных эмоцый! :) Як вы ўжо здагадаліся, пачаўся сённяшні дзень з супольнай малітвы, паказу яшчэ аднаго эпізоду з жыцця святой Тэрэзы і размовы на тэму "Навяртанне".

Дзень чацвёрты - гульні, забавы і гурт "Open"

На двары стаяла добрае сонечнае надвор'е! Усюды відаць былі дзіцячыя ўсмешкі і радасць! :) Пачаўся чацвёрты дзень "канікулаў з Богам" з традыцыйнай супольнай малітвы.

Дзень трэці - скакалкі, мячы, скачкі - дзень спорту

Сёння ў нашым "лагеры" ніхто не сядзеў на месцы! Усе, пачынаючы ад самых маленькіх і заканчваючы выхавацелямі, скакалі, бегалі, спаборнічалі! Кожны хацеў перамагчы і атрымаць смачны прыз! :)
Але давайце ўсё па парадку. :)

Дзень другі - добрае надвор'е, батуты і поп-корн

Па ўсім горадзе сёння раздаваліся гучныя і радасныя крыкі дзяцей, а "лагер" стаяў, у прамым сэнсе слова, на вушах! Гэта другі дзень "канікулаў з Богам" прынёс з сабой прыемныя сюрпрызы, якім заўсёды будзе рады і дарослы, і дзіця.

Дзень першы - пазнаёмімся?

Як хутка ляціць час! Мінуў ужо цэлы год! І вось мы зноў сустрэлiся на доўгачаканых "Канікулах з Богам", якія традыцыйне распачаліся нядзельнай святой Імшой. У гэтым годзе на працягу сямі дзён дзеткі і моладзь будуць даведвацца аб жыцці святой Тэрэзы Авільскай, бо менавіта ёй прысвечаны "Канікулы з Богам 2015” у Шчучыне.

А цяпер пра панядзелак, першы дзень:

Адпачывай разам са св. Тэрэзай Авільскай

28 сакавіка прыпадала 500-годдзе з дня нараджэння св. Тэрэзы ад Езуса, кармэлітанкі босай, Доктара Касцёла, апякункі нашай парафіі. З гэтай нагоды Канікулы з Богам у гэтым годзе будуць прысвечаныя менавіта ёй!

Чакаем Вас з 16 па 23 жніўня 2015 года.